Epson L3150 Series Manuale rapido - Pagina 22
Sfoglia online o scarica il pdf Manuale rapido per Stampante All in One Epson L3150 Series. Epson L3150 Series 48.
Anche per Epson L3150 Series: Manuale rapido (48 pagine), Inizia qui (4 pagine), Manuale rapido (40 pagine), Manuale rapido (48 pagine), Manuale rapido (36 pagine)
Серыя L3100 / Серыя L3110
Важныя інструкцыі па бяспецы
O Выкарыстоўвайце толькі той шнур сілкавання, які пастаўляецца з прынтарам. Выкарыстанне
іншага шнура можа прывесці да пажару або паражэння электрычным токам. Не
выкарыстоўвайце шнур для іншага абсталявання.
O Неабходна пераканацца, што шнур сілкавання пераменнага току адпавядае мясцовым
стандартам бяспекі.
O Не спрабуйце абслугоўваць прынтар самастойна, акрамя выпадкаў, пазначаных у дакументацыі.
O Не дапускайце пашкоджання або зносу шнура.
O Прынтар неабходна размяшчаць паблізу ад сеткавай разеткі, каб можна было лёгка выняць
вілку з разеткі.
O Забараняецца размяшчаць і захоўваць прадукт па-за межамі памяшканняў, у брудных і пыльных
месцах, каля вады, крыніц цяпла, а таксама ў месцах, дзе існуе ўздзеянне ўдарных нагрузак,
вібрацый, высокіх тэмператур і вільготнасці.
O Неабходна засцерагаць прадукт ад трапляння вады і не дакранацца да яго мокрымі рукамі.
O Трымайце бутэлечкі з чарнілам і блок кантэйнераў для чарніла не ў дасягальнасці ад дзяцей і не
піце чарніла.
O Не трасіце бутэлечку з чарнілам занадта моцна і не падвяргайце яе моцным уздзеянням, бо з-за
гэтага чарніла можа працячы.
O Захоўвайце бутэлечкі з чарнілам вертыкальна, не падвяргайце іх ударам і змяненням
тэмпературы.
O Пры траплянні чарніла на скуру неабходна добра прамыць гэтае месца вадой з мылам. Пры
траплянні чарніла ў вочы неабходна адразу прамыць іх вадой. Калі пасля гэтага непрыемныя
адчуванні захоўваюцца або пагоршыўся зрок, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую
дапамогу. Пры траплянні чарніла ў рот неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу.
Дапаможнік па панэлі кіравання
Кнопкі
Служыць для ўключэння і выключэння прынтара.
Запускае чорна-белае або каляровае капіяванне на простай паперы памеру A4. Каб
павялічыць колькасць копій (да 20), націскайце гэту кнопку з інтэрвалам у 1 секунду.
Спыняе бягучую аперацыю. Утрымлівайце гэту кнопку націснутай на працягу 5 секунд,
пакуль не заміргае кнопка
запуску ачысткі друкавальнай галоўкі.
22